Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Больш не дазволім ператварыць школу ў абслугу рэжыму», — менскія настаўнікі выступілі са зваротам. ВІДЭА


Падчас заняткаў, ілюстрацыйнае фота
Падчас заняткаў, ілюстрацыйнае фота

Настаўнікі менскай гімназіі № 50 запісалі зварот да калегаў і падтрымалі пратэстоўцаў.

«Мы, настаўнікі, у гэты пераломны момант у жыцьці нашай краіны ня можам заставацца ўбаку і маўчаць. Мы хочам дакладна і гучна выказаць ня толькі сваё меркаваньне, а і свае патрабаваньні», — адзначаюць яны ў супольнай заяве.

За доўгія гады школу ператварылі ў зручны інструмэнт абслугоўваньня ўлады, кажуць выкладчыкі. Пасьлядоўна дыскрэдытаваліся становішча і статус настаўніка.

Сёньня сытуацыя кардынальна зьмянілася: нарэшце нераўнадушны настаўнік атрымаў магчымасьць зь лёгкім сэрцам зьвярнуцца да калегаў, бацькоў, цяперашніх і былых вучняў, усяго беларускага грамадзтва.

«Не дазволім больш нікому і ніколі ператвараць школу ў абслугу рэжыму. Школа прызначаная для выхаваньня годных пакаленьняў, а не для штампоўкі бяздумных рабоў! Настаўнікі павінны дыхаць свабодна і працаваць дзякуючы, а не насуперак. Мы за адзіную, вольную Беларусь, за краіну, якую вельмі любім!» — гаворыцца ў калектыўным звароце менскіх настаўнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG