Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Эдуарда Пальчыса не дапусьцілі адваката — праз «эпідэміялягічную сытуацыю»


Прамаўляе Эдуард Пальчыс
Прамаўляе Эдуард Пальчыс

Да зьняволенага блогера Эдуарда Пальчыса не пусьцілі адваката. Пра гэта паведаміла жонка актывіста Вікторыя.

Па яе словах, Марыя Колесава-Гудзіліна прыехала ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, каб пабачыцца са сваім падабаронным.

Візыт быў узгоднены з намесьнікам начальніка ўстановы, які сказаў па тэлефоне, што можна прыяжджаць 22 кастрычніка да 14.00. Аднак па прыезьдзе ёй адмовілі, спасылаючыся на нездавальняючую «эпідэміялягічную сытуацыю».

«Улічваючы, што на ліставаньне паставілі блёк, — мы не атрымалі ніводнага ліста ад Эдуарда, і сам ён казаў, што не атрымлівае лістоў, — наведваньне адваката заставалася адзіным спосабам сувязі зь ім. Блякаваньне пошты і нядопуск адваката я расцэньваю як ціск на майго мужа і на ўсю нашу сямʼю», — адзначыла Вераніка.

Апошні раз блогер сустракаўся са сваёй адвакаткай два тыдні таму, да таго ў такой магчымасьці яму адмаўлялі.

Сувязь з Эдуардам Пальчысам зьнікла 27 верасьня. Толькі праз тры дні стала вядома, што яго арыштавалі на 30 сутак і ён адбывае пакараньне ў ізалятары на Акрэсьціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG