Ужо два месяцы брытанская здымачная група здымае дакумэнтальны фільм ці сэрыял пра беларускае паўстаньне, які мае выйсьці на Netflix.
Героі — пратэстоўцы, Каардынацыйная рада і Сьвятлана Ціханоўская. Здымкі адбываюцца ў Менску, а таксама ў Кіеве і Вільні.
Пра гэта паведаміў Франак Вячорка, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах, у сваім Тэлеграм-канале.
«Удзельнікаў здымачнай групы ўжо нават затрымлівалі», — напісаў ён.