Лінкі ўнівэрсальнага доступу

26–29 верасьня было зафіксавана 220 спробаў нелегальных пераходаў мяжы Беларусі з Польшчай


Мяжа Беларусі і Польшчы, ілюстрацыйнае фота
Мяжа Беларусі і Польшчы, ілюстрацыйнае фота

Пра гэта польскія памежнікі (Straż Graniczna) паведамілі ў сваім акаунце ў сацсетцы Х.

25 верасьня Польшча адкрыла памежныя пераходы зь Беларусьсю, закрытыя 12 верасьня. Рашэньне аб адкрыцьці мяжы абнародаваў 23 верасьня прэм’ер-міністар Дональд Туск.

23 верасьня польскія памежнікі зафіксавалі 50 выпадкаў парушэньня мяжы з боку Беларусі, 24 верасьня — 65 выпадкаў, 25 верасьня, у дзень, калі мяжа была адкрытая — 130 выпадкаў.

У верасьні максымальная штодзённая колькасьць нелегальных пераходаў мяжы была 13 верасьня, на наступны дзень пасьля яе закрыцьця — 175 выпадкаў, мінімальная (40) — 3 верасьня.

Усяго з пачатку верасьня памежная служба Польшчы зафіксавала 2486 спробаў нелегальных пераходаў мяжы з боку Беларусі, у сярэднім — 85 выпадкаў у дзень.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG