Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У арыштаванага палітоляга Шклярава пагоршылася здароўе, ён перахварэў на каранавірус


Палітоляг Віталь Шкляраў, архіўнае фота
Палітоляг Віталь Шкляраў, архіўнае фота

Адвакат арыштаванага 29 ліпеня палітоляга Віталя Шклярава Антон Гашынскі паведаміў пра рэзкае пагаршэньне здароўя свайго падабароннага пасьля захворваньня на COVID-19 у СІЗА. Пра гэта піша Tut.by.

Паводле адваката Гашынскага, у СІЗА Шклярава не лячылі, ён фактычна перанёс захворваньне без адзінай таблеткі. Пасьля хваробы Шкляраў моцна схуднеў.

«У пятніцу стала вядома, што ў яго посткаранавірусны сындром: пачаліся праблемы з сэрцам, арытмія (збоі сардэчнага рытму), моцныя болі ў грудзях, бяссоньніца. Сёньня пры наведваньні СІЗА адвакатам яго ня вывелі. Заўтра буду спрабаваць яго наведаць раніцай. Ня ведаю, ці будзе ён жывы», — сказаў Гашынскі.

Раней былі зьвесткі, што ў верасьні ў Шклярава некалькі дзён трымалася высокая тэмпэратура. Гашынскі паведамляў, што тэст арыштаванага на COVID-19 паказаў наяўнасьць антыцелаў, таму верагодна, што на пачатку верасьня Шкляраў перахварэў на каранавірус. Пры гэтым ні Шклярава, ні яго сукамэрнікаў не ізалявалі, кажа Гашынскі.

Палітвязьню Віталю Шкляраву 29 верасьня падоўжылі тэрмін арышту яшчэ на два месяцы, прыкладна столькі ж ён ужо знаходзіцца ў менскім СІЗА.

Шкляраў — 44-гадовы ўраджэнец Гомля. Як ён сам сябе пазыцыянаваў — «амэрыканскі, нямецкі і расейскі палітычны кансультант, паліттэхноляг, дарадца выбарчых кампаній Барака Абамы, Бэрні Сандэрса, Ангелы Мэркель, Ксеніі Сабчак». Жонка Шклярава — грамадзянка ЗША, дыпляматка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG