Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лукашэнка выбраў Расею. І гэта азначае канфрантацыю». Кіраўнік МЗС Украіны пра адносіны зь Беларусьсю


Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба

Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заяўляе, што выбар Аляксандра Лукашэнкам падтрымкі Расеі стварае для Ўкраіны рызыку, якая «зашкальвае», паведамляе УНІАН.

Пра гэта Кулеба заявіў у праграме «Свабода слова» Савіка Шустэра на тэлеканале «Ўкраіна».

«Зараз найбольшы недахоп — гэта недахоп канкрэтных крокаў. Таму Беларусь у сутнасьці закрылася. На сёньняшні дзень яна адхіліла прапановы пасярэдніцтва», — сказаў Кулеба.

Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства падкрэсьліў, што зараз асноўная задача — наладжаньне ў Беларусі пасярэдніцтва паміж уладай і апазыцыяй.

«Але Беларусь адмовілася. Украіна прапанавала пасярэдніцтва разам зь дзяржавамі Люблінскага трыкутніка — з Польшчай і Літвой. Суседзі, найбліжэйшыя, — дзьве дзяржавы ЭЗ і адна не ЭЗ. Маўчаньне», — сказаў Кулеба.

Ён таксама сказаў, што ёсьць прапанова аб нэўтральным пасярэдніцтве ад АБСЭ, але ў адказ на сумесную прапанову Альбаніі, якая старшынюе ў АБСЭ, і Швэцыі, якая будзе старшыняваць у 2021 годзе, ўлада Беларусі таксама маўчыць.

«Аляксандар Лукашэнка зрабіў свой выбар — ён выбраў Расею, Уладзіміра Пуціна. І гэта азначае канфрантацыю, і гэта ключавая сітуацыя», — сказаў Кулеба.

Ён дадаў, што Украіна ўзважвае ўсе рызыкі для Ўкраіны з прычыны ўмацаваньня Расеі ў Беларусі.

«І мы разумеем, што калі Аляксандар Лукашэнка выбірае Расею, то рызыкі для нас пачынаюць зашкальваць, і мы адпаведна гэтаму выстройваем да яго сваё стаўленьне», — сказаў Кулеба.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG