Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«З задавальньнем пакінем беларускіх студэнтаў у нас». Польшча адказала на пагрозы Лукашэнкі 


Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Варшаве
Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Варшаве

Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы гатова пакінуць у сябе выпускнікоў з Беларусі, калі яны сутыкнуцца з цяжкасьцямі пры пацьверджаньні сваіх дыплёмаў на радзіме.

«Са зьдзіўленьнем прачыталі заяву спадара Лукашэнкі. Ён, мабыць, ня ведае, што польскія ўнівэрсытэты даюць сваім выпускнікам вельмі якасную адукацыю, якая катыруецца ва ўсім сьвеце. Доказам гэтаму той факт, што дыплёмы польскіх ВНУ прызнаюцца ў ЗША і краінах Эўразьвязу. Прычым гаворка пра такія складаныя спэцыяльнасьці як мэдыцына, эканоміка, інфарматыка», — цытуе РИА Новости прадстаўніка міністэрства.

Па словах суразмоўцы агенцтва, калі заявы Аляксандра Лукашэнкі набудуць заканадаўчую сілу, беларускія выпускнікі польскіх ВНУ самі не захочуць вяртацца на радзіму. А Польшча ад гэтага толькі выйграе.

«Мы з задавальненьнем іх тут пакінем, бо толькі выйграем, атрымаўшы адукаваных спэцыялістаў. Некалькі гадоў правучыўшыся ў нашай краіне, яны ўжо добра валодаюць польскай мовай, інтэграваліся ў грамадзтва, большасьць пачынаюць працаваць яшчэ падчас студэнцтва», — адзначыў супрацоўнік ведамства.

Агульная колькасьць беларускіх студэнтаў у Польшчы выключна расьце. У 2012 годзе ў ВНУ гэтай краіны навучалася 2344 чалавек, у 2013-м — 3220, у 2014-м — 3955, у 2015-м — 4555, у 2016-м — 5023, у 2017-м — 5980, у 2018-м — 7485. З улікам, што польскі ўрад ухваліў дадатковыя квоты на прыём навучэнцаў зь Беларусі, сёлета статыстыка можа быць яшчэ большай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG