Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жузэп Бурэль: Эўразьвяз ня лічыць Лукашэнку законным прэзыдэнтам Беларусі


Жузэп Бурэль, кіраўнік дыпляматычнай місіі Эўразьвязу.
Жузэп Бурэль, кіраўнік дыпляматычнай місіі Эўразьвязу.

Пра гэта 15 верасьня на плянарнай сэсіі Эўрапарлямэнту заявіў Жузэп Бурэль, кіраўнік дыпляматычнай місіі Эўразьвязу.

Паводле яго, «для ЭЗ сытуацыя зразумелая: прэзыдэнцкія выбары суправаджаліся махлярствам» і эўрапейскія санкцыі супраць беларускага рэжыму павінны быць прынятыя самае позьняе на наступным тыдні.

Жузэп Бурэль адзначыў масавыя адвольныя затрыманьні пасьля выбараў, гвалт у дачыненьні да пратэстоўцаў і затрыманьне ўсіх сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, за выключэньнем Сьвятланы Алексіевіч.

Паводле яго, выйсьце — у палітычным дыялёгу паміж уладамі і грамадзтвам. Пачатку такога дыялёгу магла б спрыяць назіральная місія АБСЭ. «Аднак мы не змаглі зьвязацца зь беларускімі ўладамі ні на якім узроўні», – дадаў ён.

Паводле яго, стасункі зь Беларусьсю ў пэўных сфэрах могуць быць спыненыя альбо скарочаныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG