У рэдакцыю горадзенскага парталу Hrodna.Life у цэнтры горада 11 верасьня прыйшлі міліцыянты.
Нехта паскардзіўся на бел-чырвона-белы сьцяг у вакне будынка, дзе месьціцца рэдакцыя.
Як расказаў галоўны рэдактар Hrodna.Life Аляксей Шота, нехта паведаміў у міліцыю, што ў вакне будынка на Кірава, 3 вісіць бел-чырвона-белы сьцяг.
Калі міліцыянты прыйшлі, сьцяга ў вакне не было. Заведзеная адміністрацыйная справа за парушэньне архітэктурнага рашэньня фасада будынка (артыкул 21.13 КаАП). Аляксея Шоту і рэдактара сайта Hrodna.Life Ірыну Новік апыталі ў якасьці сьведак. Ідзе праверка.
Артыкул 21.13 прадугледжвае да 405 рублёў штрафу.