Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што абяцае і чаго баіцца Лукашэнка


Што галоўнае сказаў Лукашэнка ў інтэрвію расейскім журналістам? Што ён абяцаў Крамлю ў сэнсе інтэграцыі? Ці пакарае ён хаця б каго за катаваньні? Ці сапраўды яго прыхільнікаў будуць рэзаць, калі ён сыдзе?

Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць аглядальнікі Свабоды Валер Карбалевіч, Сяргей Навумчык і Юры Дракахруст.

Карбалевіч: Падтрымка Лукашэнку з боку Расеі, Пуціна не безумоўная. Пакуль толькі Пуцін казаў, што пасьля канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі пройдуць датэрміновыя парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары, сёньня і Лукашэнка сказаў, што гэта ня выключана. Гэта вельмі няпэўная «морквачка».

З аднаго боку, гаворыцца пра выбары, а зь іншага, што калі ён пойдзе, то ўсіх яго прыхільнікаў перарэжуць.

Зь сёньняшніх заяваў Лукашэнкі я б ніякіх далёкасяжных высноваў не рабіў. Лукашэнка, калі ўтрымае ўладу, можа адмовіцца ад усіх цяперашніх абавязаньняў.

Навумчык: Мэта інтэрвію — максымальна засьведчыць сваю ляяльнасьць Крамлю, каб нэўтралізаваць раздражненьне расейцаў некаторымі яго ранейшымі крокамі і заявамі.

Цяжка сказаць, на каго ён разьлічвае, калі кажа, што яго апанэнты хочуць разарваць усе сувязі Беларусі з Расеяй.

Каардынацыйная рада нічога такога не казала. Марыя Калесьнікава ў інтэрвію Эхо Москвы станоўча прыгадвала саюзную дзяржаву.

Ці будзе Лукашэнка капітуляваць перад Масквой? Мне здаецца, што ён ужо капітуляваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG