Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гімнастка Меліціна Станюта: «Я проста не магла маўчаць»


Меліціна Станюта
Меліціна Станюта

«Шмат у каго з нас у кожнай сям’і цяпер ёсьць той, хто быў на пратэстах або проста глядзеў, сядзеў дзесьці на лаўцы са сваёй дзяўчынай ці выходзіў у краму, а затым апынуўся ў аўтазаку», — сказала вядомая беларуская гімнастка Меліціна Станюта ў інтэрвію The Guardian.

Станюта, якая ў Інстаграме асудзіла затрыманьні каля крамы symbal.by і ў выніку была вымушаная звольніцца з АНТ, сказала, што не разумее, чаму яе калегі-спартоўцы не выказваюцца публічна пра пасьлявыбарчыя падзеі ў Беларусі.

«Я проста не магла маўчаць, — пракамэнтавала Станюта сваё выказваньне, якое каштавала ёй пасады вядоўцы спартовай рубрыкі на тэлеканале. — Мае словы тычыліся толькі закону і таго, што мы жывем у дэмакратычнай краіне. Калі мы не парушаем закон, мы знаходзімся пад абаронай. Але калі вы стаіце ў чарзе ў краму, то вас могуць кінуць у аўтазак».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG