Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра выбарчай камісіі зь Менску расказаў пра парушэньні падчас падліку галасоў і папрасіў прабачэньня. ВІДЭА


Галасаваньне ў Менску. 9 жніўня 2020 году.
Галасаваньне ў Менску. 9 жніўня 2020 году.

Супрацоўнік Інстытуту парашковай мэталюргіі, сябра выбарчай камісіі ўчастку для галасаваньня № 1 Савецкага раёну Менска Яраслаў Раманоўскі папрасіў прабачэньня перад выбарнікамі за тое, што падпісаў сфальшаваны пратакол, перадае Tut.by.

Па яго словах, у ноч з 9 на 10 жніўня ён сачыў за пратэстамі, а за некалькі гадзін да таго паставіў подпіс пад выніковым пратаколам. Якія там былі выніковыя лічбы, ён ня ведае дагэтуль. Але на пальцах паказвае, які быў стос бюлетэняў за Ціханоўскую, а які — за Лукашэнку.

Праз тры тыдні ў адмысловым відэазвароце 23-гадовы Яраслаў Раманоўскі вырашыў распавесьці гісторыю падліку галасоў на сваім участку. У ім ён папрасіў прабачэньне перад тымі, хто галасаваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG