Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ паведаміла пра спробу падарваць цягнік, які вёз паліва зь Беларусі


Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла пра спробу падарваць цягнік, які праз Жытомірскую вобласьць вёз паліва зь Беларусі.

Падчас руху цягніка, які перавозіў зь Беларусі 64 вагоны з бэнзінам і дызэльным палівам, адбыўся выбух. Ён дэфармаваў рэйкі і пашкодзіў шпалы. Пацярпелых няма.

На месцы здарэньня працуе сумесная сьледча-апэратыўная група Службы бясьпекі Ўкраіны і Нацыянальнай паліцыі ў Жытомірскай вобласьці, а таксама супрацоўнікі выбуховай службы.

Справу расьсьледуюць як тэрарыстычны акт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG