Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газэты, якія маюць праблемы з друкам у Беларусі, далі чытачам магчымасьць чытаць іх бясплатна ў PDF-вэрсіі


Надрукаваны ў Расеі наклад газэты «Народная воля», які не прынялі ў экспэдыцыю для дастаўкі падпісчыкам.
Надрукаваны ў Расеі наклад газэты «Народная воля», які не прынялі ў экспэдыцыю для дастаўкі падпісчыкам.

Шэраг незалежных газэт —«Народная Воля», «Комсомольская правда в Беларуси», «БелГазета», «Свободные новости» — сутыкнуліся зь перашкодамі ў друку на тэрыторыі Беларусі і пры дастаўцы.

Беларуская асцацыяцыя журналістаў і «Прэс-клюб» сабралі ў адным месцы PDF-вэрсіі нумароў, якія не дайшлі да чытачоў.

Журналісцкія арганізацыі заклікаюць чытачоў дзяліцца спасылкамі ў сацыяльных сетках, каб як мага больш людзей маглі прачытаць газэты, якім чыняць перашкоды.

25 жніўня дзяржаўны «Беларускі дом друку» адмовіўся друкаваць «БелГазету», а «Белпошта» не пусьціла яе ў продаж. Цяпер нумар даступны ў фармаце PDF.

Ня маючы магчымасьці аддрукаваць «Народную Волю» ў Менску, рэдакцыя два апошнія выпускі друкавала пад Масквой. Газэту можна атрымаць у рэдакцыі. Усе нумары «Народнай Волі» знаходзяцца ў разьдзеле «Архіў газэты» на сайце выданьня.

«Комсомольская правда в Беларуси» першай сутыкнулася з праблемамі ў Доме друку. Нумары газэты за 18 і 20 жніўня не былі надрукаваныя. Выпускі за 21, 22, 25 і 27 жніўня змаглі выйсьці ў расейскай друкарні. Адзін з нумароў можна прачытаць ТУТ.

25 жніўня ня выйшаў нумар тыднёвіка «Свободные новости плюс». Тлумачэньні друкароў такія ж, як і ў сытуацыі зь іншымі недзяржаўнымі СМІ — паломка машыны, праблемы з тэхнікай.

Такім чынам ідзе зачыстка інфармацыйнага поля, людзей спрабуюць адгарадзіць ад праўдзівага слова, — робяць выснову прадстаўнікі незалежных газэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG