«Мы не прызнаем вынікаў выбараў. Беларусі патрэбныя новыя выбары», — напісаў кандыдат на выбарах прэзыдэнта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
21 жніўня адвакат Максім Знак, які прадстаўляе інтарэсы Сьвятланы Ціханоўскай, падаў у Вярхоўны суд скаргу аб прызнаньні выбараў 9 жніўня несапраўднымі.
За дзень да таго скаргу ў Вярхоўны суд на прызнаньне несапраўднымі выбараў прэзыдэнта падала іншая кандыдатка ў прэзыдэнты Ганна Канапацкая.
Раней усе кандыдаты, за выключэньнем Аляксандра Лукашэнкі, падалі скаргі на вынікі выбараў у ЦВК. Але камісія адхіліла іх.
Згодна з зацьверджанымі ЦВК вынікамі, за Лукашэнку прагаласавалі 80,1% выбарнікаў, за ягоную асноўную апанэнтку Сьвятлану Ціханоўскую — 10,12%.