23 жніўня калёна прыхільнікаў пераменаў прыкладна з 50 чалавек, у ліку якіх работнікі Менскага заводу колавых цягачоў і Менскага маторнага заводу накіравалася ад МЗКЦ у бок цэнтру сталіцы Беларусі, паведамляе БелаПАН.
Яны ідуць са сьцягамі сваіх прадпрыемстваў, стылізаванымі пад бел-чырвона-белы сцяг, і проста бел-чырвона-белымі сцягамі, з плякатамі «Сумленьне не прадаюць», «МЗКЦ за сумленныя выбары!»
Удзельнікі шэсця маюць намер прайсці Партызанскім праспэктам, каб злучыцца з калёнамі работнікаў іншых заводаў, а затым прайсьці на плошчу Незалежнасьці, дзе сёння плянуецца чарговая акцыя супраць фальсыфікацыі выбараў і сілавых дзеяньняў уладаў.