Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа: заявы беларускага рэжыму пра пагрозы беспадстаўныя


Гітанас Наўседа
Гітанас Наўседа

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заяўляе, што выказваньні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі аб вонкавых пагрозах, зь якімі сутыкаецца Беларусь, ня маюць пад сабой ніякіх падстаў, і таму мэта такіх выказваньняў — адцягнуць увагу ад унутраных праблем.

14-ы дзень пратэстаў. Акцыі ў Менску і Берасьці. Лукашэнка даў апанэнтам два дні «на роздумы». Што адбываецца ў Беларусі

«Рэжым любой цаной спрабуе адцягнуць увагу ад унутраных праблем Беларусі, кажучы аб меркаваных вонкавых пагрозах, якія ня маюць пад сабой ніякіх падстаў», — сказаў прэзыдэнт у камэнтары BNS Гітанас Наўседа.

Гэтак ён пракамэнтаваў выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, як заявіў, што каля мяжы Беларусі быў зафіксаваны «сур’ёзны рух» сіл NATO, што прывяло да ўвядзеньня высокай баявой гатоўнасьці.

Апошнія тыдні ў Беларусі праходзяць акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG