Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей папярэдзіў краіны Эўразьвязу наконт санкцыяў


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімір Макей зьвярнуўся да калегаў-міністраў з краінаў Эўразьвязу. Ён наракаў, што пры «першых сур’ёзных выпрабаваньнях для станаўленьня нашай краіны» яны зноў адразу заклікаюць да санкцыяў.

«Гэта ня першыя санкцыі ў нашай гісторыі. І наша гісторыя на гэтым ня скончыцца. Мы іх пройдзем гэтак жа, як і папярэднія. Вынік іх дзеяньня вам вядомы. Усе разам мы дакладна страцім час. Страцім рытм, які патрэбны нашым краінам і грамадзтвам, тым больш у сучасным хуткім сьвеце», — гаворыцца ў заяве Макея, распаўсюджанай праз сацыяльныя сеткі.

Ён прызнае складаную сытуацыю ў Беларусі і заклікае Эўропу даць краіне прайсьці гэты этап. «Лепш з вашай дапамогай, але бяз спробаў прымусу з выкарыстаньнем палітычных, фінансавых і іншых відавочных рычагоў». Пры гэтым Макей папярэджвае, што Беларусь будзе разглядаць гэтыя рычагі як «нядобразычлівыя дзеяньні, якія наносяць шкоду сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь», і ня зможа пакідаць гэта без процідзеяньня.

Тым ня менш Макей выказвае веру ў пэрспэктыву цывілізаваных міждзяржаўных адносінаў.

Тымчасам у Эўропе:

  • Міністры замежных спраў Эўразьвязу папрасілі Эўракамісію выпрацаваць праект санкцыяў супраць беларускіх уладаў у сувязі з падзеямі ў Беларусі падчас прэзыдэнцкай кампаніі і пасьля яе.
  • Кіраўнік Эўрапарлямэнту Давід Сасолі заявіў, што гвалт уладаў Беларусі над уласным народам заслугоўвае санкцыяў.
  • Эўразьвяз 19 жніўня правёў саміт, на якім кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў заявілі, што не прызнаюць вынікаў выбараў прэзыдэнта Беларусі. Удзельнікі саміту адначасова асудзілі гвалт супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі і заклікалі бакі канфлікту да дыялёгу.
  • Кіраўнік Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль падкрэсьліў, што вынікі выбараў ня будуць прызнаныя. Акрамя таго, ЭЗ увядзе санкцыі супраць «значнай колькасьці тых, хто адказны за гвалт у краіне і фальсыфікацыю на выбарах», – дадаў ён.
  • МЗС Літвы ўнёс Аляксандра Лукашэнку ў сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіну. У гэтым сьпісе агулам 32 асобы, якіх Літва лічыць зьвязанымі з фальсыфікацыяй вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі і з катаваньнямі пратэстоўцаў.
  • Наступствы прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і адказ ЭЗ, улучна з магчымым аднаўленьнем санкцыяў, будуць разгледжаныя на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў ЭЗ 27-28 жніўня ў Бэрліне, паведаміла агенцтву ТАСС дыпляматычная крыніца ў Брусэлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG