Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віленскі ўнівэрсытэт заснаваў стыпэндыю для беларусаў


Бел-чырвона-белы мост у Вільні ў падтрымку Беларусі, 10 жніўня 2020
Бел-чырвона-белы мост у Вільні ў падтрымку Беларусі, 10 жніўня 2020

Віленскі ўнівэрсытэт заснаваў стыпэндыю для беларускіх грамадзян, «каб выказаць салідарнасьць з народам Беларусі і падтрымаць яго імкненьні да дэмакратыі».

«Стыпэндыя Вялікага Княства Літоўскага» цалкам пакрывае кошт навучаньня, а ў дадатак усе ўхваленыя кандыдаты атрымаюць штомесячна 200 эўраў цягам 10 месяцаў.

Адначасна Віленскі ўнівэрсытэт дасьць магчымасьць перавесьціся туды на вучобу беларускім студэнтам, якіх перасьледуюць за грамадзкую ці палітычную дзейнасьць.

Стыпэндыя магчымая як для навучаньня на ступень бакаляўра, гэтак і на магістарскую праграму. Паведамляюць, што колькасьць стыпэндыяў абмежаваная, але канкрэтную лічбу не называюць. Падаць заяўку можна тут да 14 верасьня 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG