Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрыста Каардынацыйнай рады выклікалі ў Сьледчы камітэт


Максім Знак
Максім Знак

Юрыст Максім Знак, які ўваходзіць у прэзыдыюм Каардынацыйнай рады для перадачы ўлады ў Беларусі, выкліканы 21 жніўня ў 10.00 у Сьледчы Камітэт для дачы тлумачэньняў па заведзенай крымінальнай справе, паведаміла Каардынацыйная рада ў Тэлеграме.

20 жніўня Генпракуратура завяла на Каардынацыйную раду крымінальную справу паводле артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу.

Паводле Генпракурора Аляксандра Канюка, дзейнасьць Каардынацыйнай рады «накіраваныя на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусі».

Рада сьцьвярджае, што яе дзейнасьць законная:

«У сувязі з публічнай заявай генеральнага пракурора А. У. Канюка аб узбуджэньні крымінальнай справы паводле арт. 361 КК РБ па факце стварэння Каардынацыйнай рады, лічым неабходным яшчэ раз пацьвердзіць, што мэты Каардынацыйнай рады і спосабы дасягненьня гэтых мэтаў выразна выкладзены ў Рэглямэнце Каардынацыйнай рады і прынятай рэзалюцыі.

Усе мэты і спосабы зьяўляюцца законнымі, заснаванымі на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Сябры Каардынацыйнай рады не распаўсюджвалі заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага зьмяненьня канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрады дзяржаве, цi ажыццяўленьню акту тэрарызму або дывэрсіі, або да зьдзяйсьненьня іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь», — заявіла Каардынацыйная рада.

Каардынацыйную раду дзеля трансфэру ўлады 14 жніўня ініцыявала кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская, якая ў мэтах бясьпекі зьехала ў Літву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG