Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў новы ўрад. Прэм'ер і ўсе ключавыя міністры захавалі партфэлі


Лукашэнка і Галоўчанка. Архіўнае фота
Лукашэнка і Галоўчанка. Архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Рамана Галоўчанку прэм’ер-міністрам Беларусі з наступным узгадненьнем яго прызначэньня з Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Адпаведны ўказ ён падпісаў 19 жніўня, паведамілі БелТА ў прэс-службе прэзыдэнта.

Яшчэ адным указам Аляксандар Лукашэнка прызначыў чальцоў ураду:

  • Мікалая Снапкова — першым намесьнікам прэмʼер-міністра,
  • Уладзімера Кухарава — намесьнікам прэмʼер-міністра,
  • Юрыя Назарава — намесьнікам прэмʼер-міністра,
  • Ігара Петрышэнку — намесьнікам прэмʼер-міністра,
  • Аляксандра Субоціна — намесьнікам прэмʼер-міністра,
  • Уладзімера Калтовіча — міністрам антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю,
  • Руслана Пархамовіча — міністрам архітэктуры і будаўніцтва,
  • Юрыя Караева — міністрам унутраных спраў,
  • Андрэя Хмеля — міністрам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі,
  • Уладзімера Караніка — міністрам аховы здароўя,
  • Уладзімера Макея — міністрам замежных спраў,
  • Ігара Луцкага — міністрам інфармацыі,
  • Юрыя Бондара — міністрам культуры,
  • Віталя Дрожджу — міністрам лясной гаспадаркі,
  • Віктара Хрэніна — міністрам абароны,
  • Ігара Карпенку — міністрам адукацыі,
  • Сяргея Налівайку — міністрам па падатках і зборах,
  • Уладзімера Вашчанку — міністрам па надзвычайных сытуацыях,
  • Андрэя Худыка — міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя,
  • Пятра Пархомчыка — міністрам прамысловасьці,
  • Канстанціна Шульгана — міністрам сувязі і інфарматызацыі,
  • Івана Крупко — міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня,
  • Сяргея Кавальчука — міністрам спорту і турызму,
  • Аляксея Аўраменку — міністрам транспарту і камунікацый,
  • Ірыну Касьцевіч — міністрам працы і сацыяльнай абароны,
  • Юрыя Селіверстава — міністрам фінансаў,
  • Аляксандра Чарвякова — міністрам эканомікі,
  • Віктара Каранкевіча — міністрам энэргетыкі,
  • Алега Сьліжэўскага — міністрам юстыцыі,
  • Валера Вакульчыка — старшынём Камітэту дзяржаўнай бясьпекі,
  • Дзьмітрыя Пантуса — старшынём Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту,
  • Дзьмітрыя Матусевіча — старшынём Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці,
  • Аляксандра Шуміліна — старшынём Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях,
  • Валянціна Татарыцкага — старшынём Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі,
  • Анатоля Лапо — старшынём Дзяржаўнага пагранічнага камітэту,
  • Юрыя Сянько — старшынём Дзяржаўнага мытнага камітэту.

Усе ключавыя міністры, якія ўваходзілі ў давыбарны ўрад, захавалі партфэлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG