Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ваяваць з уласным народам — шлях у нікуды». Горадзенскі драмтэатар выступіў з адкрытым зваротам да ўладаў 


Драмтэатар у Горадні
Драмтэатар у Горадні

Калектыў Горадзенскага абласнога драматычнага тэатру выказаў занепакоенасьць падзеямі, якія адбываюцца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Зварот да ўладаў падпісалі амаль сем дзясяткаў супрацоўнікаў установы, у тым ліку галоўны рэжысэр Генадзь Мушперт.

«Лічым, што асноўная адказнасьць ляжыць на дзейнай уладзе, — адзначаюць падпісанты. — Мы патрабуем ад сілавых структураў неадкладна спыніць гвалт да мірных грамадзянаў, якія маць поўнае канстытуцыйнае права на свабоду сходаў і выказваньня сваёй думкі».

На перакананьне тэатральнага калектыву, адвольныя затрыманьні без тлумачэньня прычынаў ёсьць прамым парушэньнем закону. Нічым не абгрунтаваная жорсткасьць і зьбіцьцё грамадзянаў абсалютна недапушчальныя.

«Перад вамі не закаранелыя злачынцы, а звычайныя людзі, народ Беларусі. Сілавікі, не парушайце закону! Ніхто ня мае права ні аддаваць, ні выконваць злачынных загадаў. За гэта раней ці пазьней давядзецца адказваць. Спыніцеся! Ваяваць з уласным народам — шлях у нікуды», — канстатуюць горадзенцы.

Як гаворыцца ў звароце, нічога падобнага ня здарылася б, каб у краіне прайшлі сумленныя выбары. Аднак ёсьць маса падставаў не давяраць афіцыйным лічбам, агучаным ЦВК.

Нават калі вулічныя пратэсты суцішацца, сытуацыя сама па сабе ня вырашыцца, падсумоўваюць горадзенскія артысты і работнікі сумежных службаў. Краіна, у якой існуе вялізны дэфіцыт даверу грамадзтва да ўлады, пазбаўленая будучыні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG