Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Ціханоўскай зьвярнуўся з просьбай ахвяраваць у яе выбарчы фонд, іншыя кандыдаты грошай ня просяць


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Штаб Сьвятланы Ціханоўскай зьвярнуўся да грамадзянаў з просьбай ахвяраваць у выбарчы фонд кандыдаткі ў прэзыдэнты.

«Зрабіце ўнёсак у выбарчы фонд Сьвятланы Ціханоўскай, — гаворыцца ў распаўсюджаным ад імя штабу паведамленьні. — Калі вы хочаце падтрымаць перадвыбарную кампанію нашай кандыдыткі і зрабіць добраахвотнае ахвяраваньне ў выбарчы фонд, то такая магчымасьць ёсьць».

  • Рахунак: BY18 AKBB 3014 0002 9216 1007 0000 у ААТ «Беларусбанк»
  • БІК AKBBBY2X
  • УНП 100325912

У прызначэньні плацяжу трэба паведамляць, што гэта добраахвотнае ахвяраваньне ў выбарчы фонд Ціханоўскай Сьвятланы Георгіеўны.

Фізычнай асобе, якая робіць унёсак у выбарчыя фонды кандыдатаў праз банк, трэба пры сабе мець пашпарт. Фізычная асоба можа пералічыць у выбарчы штаб да 20 базавых велічынь (540 рублёў). Юрыдычныя асобы могуць пералічыць да 50 базавых велічынь (1350 рублёў).

На сайце Цэнтарвыбаркаму інфармацыя пра выбарчыя фонды прэтэндэнтаў на найвышэйшую пасаду не абнаўлялася амаль месяц.

А які іншыя кандыдаты?

Згодна са зьвесткамі ЦВК на 24 чэрвеня, на рахунак Сьвятланы Ціханоўскай паступіла 6 755 рублёў, Ганны Канапацкай — 4 000, Сяргея Чэрачня — 2 600, Андрэя Дзьмітрыева — 57. Аляксандар Лукашэнка ад стварэньня выбарчага фонду адмовіўся.

Спраўдзіць актуальныя сумы ў штабах кандыдатаў не ўдаецца. Ганна Канапацкая сказала Свабодзе, што даўно не цікавілася станам рахунку, бо вырашае куды больш пільныя задачы. Андрэй Дзьмітрыеў сказаў, што не абазнаны, хто і ў якой ступені дапамагаў. А Сяргея Чэрачань адзначыў, што рахунак будзе аўтаматычна папоўнены з асабістых сродкаў, як толькі стане зразумелым маштаб і геаграфія агітацыі.

На пачатку этапу збору подпісаў найбольшыя сродкі прыцягнулі Віктар Бабарыка і Валер Цапкала — 155 000 і 54 000 рублёў адпаведна. Аднак Цэнтарвыбаркам 14 ліпеня адмовіў ім у рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG