Беларускі валавы ўнутраны прадукт (ВУП) у студзені — чэрвені 2020 году склаў 66,3 млрд рублёў, або на 1,7% менш, чым у першай палове 2019 году, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Рэцэсія ў беларускай эканоміцы паглыбляецца: паводле вынікаў першага кварталу ВУП зьнізіўся на 0,3%, у студзені — красавіку — на 1,3%.
Прамысловая вытворчасьць за студзень — травень зьменшылася на 3,1% у параўнаньні зь першым паўгодзьдзем 2019 году.
Урад прагназаваў рост ВУП у 2020 годзе на 1,9–2,8%. Міжнародныя фінансавыя інстытуты прагназавалі Беларусі падзеньне ВУП на 4–6% на фоне нэгатыўнага ўплыву глябальнай пандэміі каранавірусу.
У траўні Мінэканомікі паведаміла, што чакае захаваньня тэмпаў зніжэньня ВУП у першым паўгодзьдзі 2020 году, але лічыць, што з трэцяга кварталу эканоміка пачне аднаўляцца.
У 2019 годзе рост эканомікі Беларусі склаў 1,2% пасьля ўздыму на 3% у 2018 годзе і на 2,4% у 2017 годзе.