Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк: Беларусь чакае найгоршы эканамічны спад за чвэрць стагодзьдзя


Спад, які чакае беларускую эканоміку ў 2020 годзе, будзе самы вялікі за апошнія 25 гадоў.

Такі прагноз даў Сусьветны банк у онлайн-прэзэнтацыі 26 траўня.

Сусьветны банк прагназуе, што валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі зьнізіцца на 4% у параўнаньні зь мінулым годам, гадавая інфляцыя складзе 8,4%, а дзяржаўны доўг вырасьце да 55,2% ВУП з 43,7% ВУП у 2019 годзе.

«Беларусь адчувае на сабе ціск у сувязі зь некалькімі нэгатыўнымі чыньнікамі. Перш за ўсё гэта шок ад падзеньня цэнаў на нафту, якое адбылося на пачатку 2020 году, а таксама шок з прычыны зьніжэньня паставак сырой нафты», — адзначыла падчас прэзэнтацыі прагнозу эканамістка СБ Марына Сідарэнка.

Паводле прагнозу, эканоміка будзе аднаўляцца паступова і вельмі ўмерана. У 2021 годзе рост ВУП складзе 1%, у 2022 годзе — 1,2%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG