Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотакарэспандэнт Андрэй Шаўлюга, які рабіў рэпартаж каля крамы Symbal.by, не выходзіў на сувязь. Вызвалілі пад ноч

абноўлена

Андрэй Шаўлюга
Андрэй Шаўлюга

У Менску пасьля затрыманьняў людзей з чаргі каля крамы Symbal.by перастаў выходзіць на сувязь няштатны фотакарэспандэнт БелаПАН Андрэй Шаўлюга, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Абноўлена: Шаўлюгу вызвалілі а 22:14.

Шаўлюга працаваў каля крамы Symbal.by. Пасьля затрыманьняў у рэдакцыі зьнікла зь ім сувязь. Месцазнаходжаньне Шаўлюгі невядомае.

Увечары 23 чэрвеня пасьля паведамленьня пра закрыцьцё крамы Symbal.by каля яе ўтварылася чарга з 50 пакупнікоў. Сузаснавальнік крамы Мікіта Броўка паведаміў Свабодзе пра затрыманьне 20 чалавек.​

Бізнэсовец Павал Белавус абвясьціў пра закрыцьцё афлайн-крамы Symbal.by з 29 чэрвеня. Раней прыпыніла сваю працу онлайн-крама.​Паводле Белавуса, праверкі крамы не спыняюцца, а толькі павялічваюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG