Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Армэніі заразіўся каранавірусам


Нікол Пашынян
Нікол Пашынян

Прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян заразіўся каранавірусам. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў «​Фэйсбуку»​.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Паводле Пашыньяна, каранавірусную інфэкцыю выявілі і ў ягоных сямейнікаў. Хвароба працякае бяз бачных сымптомаў і тэмпэратуры, аднак Пашыньян будзе працаваць дыстанцыйна, каб не заразіць калег.

Пашынян таксама выказаў меркаваньне наконт таго, дзе і як ён мог заразіцца.

«Я заразіўся ў ходзе працоўных нарадаў. Я зафіксаваў адзін выпадак, і ёсьць упэўненасьць, што заражэньне зьвязанае менавіта зь ім. Як вы ведаеце, падчас нарадаў расстаўляюць шклянкі з вадой, і я аднаго дня зафіксаваў факт таго, што шклянку ставілі без пальчатак. Я, натуральна, зрабіў заўвагу і прапанаваў замяніць, але мяркую, што такое паўтаралася і раней. У супрацоўніка, які разносіў гэтыя шклянкі, таксама пацьвердзіўся станоўчы тэст», – растлумачыў ён.

З 16 сакавіка ў Армэніі дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча, яго падоўжылі да 13 чэрвеня. 18 траўня ў краіне запрацаваў грамадзкі транспарт, але пасажыры абавязкова павінны быць у масках і пальчатках. Адкрыліся таксама гандлёвыя цэнтры, цалкам адменена забарона на працу абʼектаў грамадзкага харчаваньня, якім да гэтага часу дазвалялася працаваць толькі на адкрытым паветры.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG