Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня анархіста Емяльянава суд пастанавіў перавесьці на строгі рэжым


Мікіта Емяльянаў на судзе, архіўнае фота
Мікіта Емяльянаў на судзе, архіўнае фота

На закрытым судзе ў калёніі 29 траўня палітычнага зьняволенага Мікіту Емяльянава пастанавілі перавесьці на строгі рэжым утрыманьня, паведаміў на Facebook актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў.

Паплечнікам Емельянава стала вядома пра такое рашэньне суду ад ягоных сваякоў, паведаміла Свабодзе актывістка анархісцкага руху Марына Касінерава.

Анархіста Мікіту Емяльянава, які адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі, на пачатку чэрвеня зьбіраюцца накіраваць для далейшага адбыцьця пакараньня ў крытую турму. Да апошняга часу яго ўтрымлівалі ва ўзмоцненым рэжыме.

Емяльянаў асуджаны на 4 гады за тое, што летась кінуў «кактэйль Молатава» ў СІЗА на вуліцы Валадарскага і лямпачку з фарбай у будынак Менскага гарадзкога суду. Мікіта Емяльянаў прызнаваў, што зрабіў гэта на знак пратэсту супраць рэпрэсій адносна актывістаў анархісцкага руху.

Палітвязьню Мікіту Емяльянаву 20 гадоў. З красавіка ён адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі. Паводле маці вязьня, за адмову падпісваць згоду на перавыхаваньне і супрацоўніцтва з адміністрацыяй Мікіта Емяльянаў на 5 дзён трапіў у карцэр, потым яшчэ месяц быў у карантыне, цяпер ён у памяшканьні камэрнага тыпу (ПКТ).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG