Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволены анархіст Емяльянаў сустрэў 20-годзьдзе ў карцары


Мікіта Емяльянаў на судзе, 12 лютага
Мікіта Емяльянаў на судзе, 12 лютага

Актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў паведаміў на Facebook, што анархіста Мікіту Емяльянава зьмясьцілі ў карцар. Ён быў асуджаны на 7 гадоў турмы за кіданьне фарбы ў Менскі гарадзкі суд і бутэлькі гаручай вадкасьці ў дзьверы СІЗА на Валадарскага і прызнаны палітвязьнем.

Паводле Касінерава, Мікіта Емяльянаў будзе ў карцары да апэляцыйнага суду, які мае пачацца 27 сакавіка а 10-й гадзіне ў будынку Менскага гарадзкога суду.

24 сакавіка Емяльянаву споўнілася 20 гадоў. Касінераў лічыць, што ізаляцыя Емяльянава гэта вынік «нязломнай пазыцыі» зьняволенага ў ягонай справе, «шырокай падтрымкі таварышаў і неабыякавых», а таксама спробы сям’і зьняволенага трапіць да яго на спатканьне (сьцьвярджаецца, што адміністрацыя жодзінскай турмы ігнаруе запыты на спатканьні).

Емяльянаву заклікаюць дапамагчы грашыма, а таксама адпраўляць яму лісты — або папяровыя ў жодзінскую Сьледчую турму №8 (222160, Жодзіна, вул. Савецкая, 22а), або праз сайт письмо.бел.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG