Уладзімер Макей, міністар замежных справаў Беларусі пра Юрыя Зісера:
— Мы не былі сябрамі, але я выдатна памятаю яго як удзельніка грамадзка-кансультацыйнай Рады, якую мне давялося пэўны час узначальваць. Яго выступы, прамовы, прапановы былі заўсёды вельмі шчырыя і заўсёды па справе. Было бачна, што лёс Радзімы, грамадзтва, кранае яго і ён прагна хацеў зрабіць штосьці добрае для паляпшэньня жыцьця краіны і людзей. І гэта нягледзячы на тое, што погляды сябраў Рады былі рознымі, а часам нават і палярнымі. Вельмі шкада, што такія людзі адыходзяць заўчасна. Ён мог бы яшчэ многае зрабіць...