Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус выявілі ў палку сувязі ва Ўруччы


Ілюстрацыйнае фота. Рэпэтыцыя параду на 9 траўня ў Менску
Ілюстрацыйнае фота. Рэпэтыцыя параду на 9 траўня ў Менску

У 56-м палку сувязі, што ў менскім Уруччы, у часткі салдат тэрміновай службы выявілі каранавірус. Пра гэта піша «Наша Ніва» са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Міністэрства абароны Натальлю Гаўрусік.​

Колькасьць хворых вайскоўцаў і іх стан не паведамляюцца. Хворых шпіталізавалі ў галоўны вайсковы клінічны мэдычны цэнтар. Астатнія «застаюцца ў раёне ізаляцыі». ​

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

6 траўня стала вядома пра каранавірус у некалькіх афіцэраў Заходняга апэратыўнага камандаваньня (вайсковыя часткі ў Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцях).​

Першыя ж выпадкі каранавірусу ў войску зафіксавалі ў сярэдзіне красавіка.

Інтэрактыўная мапа. Каранавірус у Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG