Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны пацьвердзіла каранавірус у некалькіх афіцэраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі пацьвердзіла наяўнасьць станоўчых проб на каранавірус у некалькіх афіцэраў Заходняга апэратыўнага камандаваньня (вайсковыя часткі ў Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцях).

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«У гэтых вайсковых частках у некалькіх афіцэраў тэст на СOVID-19 даў станоўчы вынік. Ніхто зь іх ня мае патрэбы ў шпіталізацыі, яны знаходзяцца дома, на самаізаляцыі», — паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратарка Мінабароны Натальля Гаўрусік.

Колькасьць інфікаваных афіцэраў Гаўрусік не ўдакладніла.

Між тым, Tut.by са спасылкай на чытача паведамляе, што каранавірус выявілі ў 18 афіцэраў Заходняга апэратыўнага камандаваньня: начальніка шпіталя, начальніка мэдыцынскай службы, кіраўніка фінансава-эканамічнага ўпраўленьня і яшчэ 15 афіцэраў.

17 красавіка Мінабароны пацьвердзіла два выпадкі каранавірусу сярод вайскоўцаў 83-га асобнага інжынэрна-аэрадромнага палка, які дысьлякуецца ў Бабруйску.

20 красавіка стала вядома пра яшчэ адзін выпадак каранавірусу ў беларускім войску: захварэў афіцэр у Слоніме.

Агульную колькасьць хворых у беларускім войску не паведамляюць. У Мінабароны кажуць, што абсалютная большасьць вайскоўцаў, якія захварэлі, — у здавальняючым стане, патрэбу ў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх на дадзены момант мае адзін афіцэр.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG