Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У манастыры, дзе на Вялікдзень быў Лукашэнка, выпадкі каранавірусу, — Tut.by


Аляксандр Лукашэнка і ягоны малодшы сын Мікалай на Вялікдзень наведалі Сьвята-Дабравешчанскі храм у вёсцы Малыя Ляды ў Смалявіцкім раёне. 19 красавіка 2020
Аляксандр Лукашэнка і ягоны малодшы сын Мікалай на Вялікдзень наведалі Сьвята-Дабравешчанскі храм у вёсцы Малыя Ляды ў Смалявіцкім раёне. 19 красавіка 2020

Такую інфармацыю выданьню паведамілі ў Смалявіцкім шпіталі. Барысаўская япархія гэта адмаўляе, але манастыр закрыты.

Мужчынскі манастыр знаходзіцца ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна. На праваслаўны Вялікдзень Аляксандар Лукашэнка разам з сынам Мікалаем наведаў мясцовую Сьвята-Дабравешчанскую царкву.

Tut.by са спасылкай на супрацоўніка сыстэмы аховы здароўя Смалявіцкага раёну, піша пра два пацьверджаныя выпадкі заражэньня каранавірусам і 55 чалавекі, якія лічацца «кантактамі». Гэта манахі, паслушнікі і іншыя асобы. Паводле крыніцы, хворыя адпраўленыя ў мясцовую амбуляторыю, а «кантакты» засталіся ў манастыры.

Яшчэ адна крыніца выданьня — мэдработнік Смалявіцкай цэнтральнай раённай бальніцы — пацьвярджае інфармацыю пра дзясяткі «кантактаў першага ўзроўню».

«Яны абсалютна не выконваюць правілы самаізаляцыі, харчуюцца ў агульных сталовых, кантактуюць адзін з адным. Па маіх дадзеных, сярод жыхароў гэтага манастыра шмат хворых — 16 чалавек на дадзены момант, — распавядае мэдык, — Некаторыя шпіталізаваныя ў нас, некаторыя ў Менску, некаторыя ў манастыры засталіся».

Станоўчыя тэсты на каранавірус, па словах мэдработніка, пацьвердзіліся 22 красавіка. Аляксандр Лукашэнка афіцыйна наведваў манастыр 19 красавіка.

У манастыры адмовіліся ад камэнтароў выданьню. Барысаўская япархія, да якой належыць манастыр, паведаміла, што ён «закрыты для наведваньняў у сувязі са складанай эпідэміялягічнай абстаноўкай».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG