Расейскія карыстальнікі інтэрнэту складаюць «Сьпіс памяці» мэдычных работнікаў, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19.
Мэта сайту, як пазначана — «захаваць памяць пра загінулых калегаў, а ня весьці правільную статыстыку. Правільную статыстыку вядуць афіцыйныя асобы».
Пакуль, як выглядае, сьпіс складаецца з мэдыкаў, якія памерлі ў Расеі і Беларусі.
Найстарэйшы ў сьпісе — 76-гадовы хірург Мікалай Гамолка (3-і цэнтральны вайсковы клінічны шпіталь імя Вішнеўскага, Маскоўская вобласьць, Расея)
Наймаладзейшая 29-гадовая нэўроляг Ганна Мароз (клініка «Рассвет», Масква, Расея).
У сьпісе трое мэдыкаў зь Беларусі. Гэта 47-гадовая мэдсястра Сьвятлана Кісялёва (лякарня № 1, Віцебск), 50-гадовы фэльчар хуткай дапамогі Васіль Ліпілін (Барысаў), 56-гадовая мэдсястра Натальля Шматко (лякарня хуткай мэдычнай дапамогі, Менск).
Паводле інфармацыі, якой валодае Радыё Свабода, сьпіс што да мэдыкаў зь Беларусі выглядае няпоўным.