Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЗ ужо ня стратны: за 2019 год атрымаў чыстага прыбытку 33 000 рублёў


Менскі аўтамабільны завод апублікаваў бухгальтарскую дакумэнтацыю пра вынікі 2019 году. Як адзначае Reform.by, пасьля леташніх чыстых стратаў у 81,435 млн рублёў МАЗ атрымаў у 2019-м чысты прыбытак у 33 тысячы рублёў.

Выручка пры гэтым павялічылася на 1,1%, да 1,3 млрд рублёў, сабекошт рэалізаванай прадукцыі зьнізіўся на 9,9%, да 1,13 млрд, а прыбытак ад рэалізацыі вырас аж на 45,9% — да 45,2 млн. Доўгатэрміновыя абавязаньні ў крэдытах і пазыках зьнізіліся да 418,8 млн рублёў.

Пры тым у выніку пераацэнкі доўгатэрміновых актываў, ня ўключаных у чысты прыбытак, завод атрымаў 2,343 млн рублёў, таму сумарны прыбытак склаў аж 2,376 млн.

У 2018 годзе сумарныя страты склалі 118,053 млн рублёў, у 2017-м — 83,268 млн, у 2016-м — 141,759 млн.

У 2016 годзе МАЗ называлі самым стратным прадпрыемствам Беларусі. Ад прыватызацыі МАЗу Аляксандар Лукашэнка адмовіўся ў 2012 годзе.

Паводле справаздачы за 2019 год, на МАЗе працавалі 15 599 чалавек, годам раней было 16 268, два гады таму — 16 046.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG