Прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару прыняў удзел у дэманстрацыі ў сталіцы краіны Бразыліа супраць абмежавальных мер, якія ўведзеныя з прычыны каранавірусу. Усяго ў акцыі ўдзельнічалі каля 600 чалавек, паведамляе ў панядзелак, 20 красавіка, AFP.
Удзельнікі акцыі запатрабавалі закрыцьця парлямэнта і выступленьня арміі на баку Балсанару. Прэзыдэнт на акцыі выступіў з прамовай, якую вымушаны быў некалькі разоў перарываць праз кашаль, паведамляе агенцтва.
Парлямэнт і кіраўніка рэгіёнаў у Бразыліі ўвялі забарону на выхад з дому праз эпідэмію каранавірусу. Балсанару крытыкуе гэтыя меры, называе вірус «невялікім грып», а барацьбу з распаўсюджваньнем каранавіруса «гістэрыяй».
Раней Балсанару адправіў у адстаўку папулярнага ў краіне міністра аховы здароўя Луіса Энрыке Мандэту, які быў адным з галоўных прыхільнікаў сацыяльнага дыстанцыяваньня ў Бразыліі.
Бразылія займае першае месца сярод краін Лацінскай Амэрыкі па ліку заражаных каранавірусам. Інфікаваныя ў краіне больш за 38 тысяч чалавек, каля 2,5 тысячы памерлі. Балсанару 17 красавіка выступіў з прапановай адкрыць мяжы з суседнімі дзяржавамі.