Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таджыкістане і Туркмэністане афіцыйна каранавірусу няма. У іх суседзяў — ёсьць


Захворваньне на пнэўманію сярод насельніцтва ўзрасло з прычыны сэзоннай перамены клімату, заявілі ўлады.

У Таджыкістане, паводле намесьніка міністра аховы здароўя Шадыхона Джамшэда, каранавірусу няма. Захворваньне на пнэўманію сярод насельніцтва ўзрасло з прычыны сэзоннай перамены клімату, заявілі ўлады. Паводле афіцыйных дадзеных, зь лютага па 17 красавіка ў краіне на карантын зьмясьцілі 7871 чалавека, зь якіх 6348 былі адпушчаныя дадому.

Улады Туркмэністану працягваюць сьцьвярджаць, што ў краіне не зафіксавана выпадкаў захворваньня каранавірусам. Прэзыдэнт Гурбангулы Бэрдымухамедаў рэкамэндуе розныя меры па папярэджаньні каранавіруса, у тым ліку абкурваньне юзерлікам (магільнікам), да красавіка ён наогул пазьбягаў слова «каранавірус».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Колькасьць выпадкаў COVID-19 у Казахстане наблізілася да 1,5 тыс. У краіне заражаныя больш за 400 мэдыкаў, некалькі выпадкаў заражэньня выяўлена ў ізалятарах часовага ўтрыманьня, паведамляе Радыё Азатлык. За апошнія суткі зарэгістраваныя 18 новых выпадкаў заражэньня.

Паводле галоўнага санітарнага лекара Казахстану Айжанай Есмагамбетавай, на сёньняшні дзень колькасьць супрацоўнікаў у мэдычных установах застаецца дастатковай. Есмагамбетава таксама паведаміла аб двух выпадках заражэньня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня.

У Кыргызстане на 18 красавіка, зарэгістравана 506 выпадкаў заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй, зь іх 116 чалавек — гэта мэдычныя работнікі.

Ва Ўзбэкістане, па стане на 17 красавіка, выявілі 1390 заражаных каранавірусом, чатыры чалавекі памерлі. Улады Узбэкістану ўвялі часовую забарону на карыстаньне роварамі: на іх дазволена дабірацца толькі на працу і з працы дадому. Людзі, якія карыстаюцца роварам для паездак на працу, павінны мець пры сабе тры дакумэнты: пасьведчаньне асобы, даведку зь месца працы і ліст ад працадаўцы, які пацьвярджае, што прысутнасьць супрацоўніка на працоўным месцы падчас карантыну зьяўляецца неабходнай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG