Лінкі ўнівэрсальнага доступу

42 памерлі. У Беларусі прызналі 4779 выпадкаў COVID-19, плюс 575 за дзень

абноўлена

Міністэрства аховы здароўя апублікавала 17 красавіка ў сваім Telegram-канале афіцыйную статыстыку пашырэньня новага каранавірусу ў Беларусі.

Паводле міністэрства, на раніцу 17 красавіка:

  • 4779 ​выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі зарэгістраваныя агулам (міністэрства называе гэта колькасьцю «людзей з наяўнасьцю каранавіруснай інфэкцыі», уключае ў яе выпісаных і памерлых);
  • 342 «паправіліся і выпісаліся», а агулам, як пазьней расказаў міністар здароўя, са стацыянараў выпісалі 582 чалавекі, якія мелі інфэкцыю або падазрэньні на яе;
  • 42 памерлі, міністэрства сьцьвярджае, што памерлыя мелі «шэраг хранічных захворваньняў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй»;​
  • колькі хворых шпіталізавалі і колькі адправілі дамоў хворымі і перасталі паведамляць, але з ранейшых зьвестак можна зрабіць выснову, што на самаізаляцыю адправілі нейкую колькасьць інфікаваных, да 634 чалавек на 14 красавіка;
  • колькі пацыентаў «маюць патрэбу ў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх», у цяжкім і крытычным стане, не паведамляецца;
  • з гэтага і з ранейшых зьвестак вынікае, што ў Беларусі зафіксавалі 575 новых выпадкаў і 2 сьмерці за дзень;
  • у краіне ад пачатку эпідэміі праведзена 86 813 тэстаў у 24 лябараторыях, у тым ліку прыватных.

Днём раней міністэрства паведамляла пра 4204 выпадкі каранавірусу (476 выпадкаў за дзень), 40 памерлых.

Як пазьней расказаў міністар здароўя Ўладзімер Каранік, на раніцу 17 красавіка ў Беларусі з выяўленых 4779 выпадкаў:

  • у Менску — 2308,
  • у Віцебскай вобласьці — 1282,
  • у Менскай вобласьці — 588,
  • у Магілёўскай вобласьці — 217,
  • у Гомельскай вобласьці — 193,
  • у Берасьцейскай — 112,
  • найменш у Горадзенскай — 79.

У Асіповічах пацьвердзілі 32 выпадкі COVID-19, зь іх 12 у мэдычных работнікаў (завёз адзін з мэдыкаў, які выяжджаў за межы гораду «ў бытавых умовах»). Усе ня ў цяжкім стане.

У Мядзельскім раёне 7 красавіка зафіксавалі інфэкцыю ў адным з санаторыяў, цяпер там пацьвердзілі 65 выпадкаў, зь іх 25 — мясцовыя жыхары. Цяжкіх выпадкаў няма.

Лекары ананімна заяўляюць, што ня ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ. Мінздароўя не залічвае ў памерлых ад COVID-19 тых, у каго вірус «элімінавалі», а яны ўсё роўна памерлі. Хворых у лёгкай форме загадана выпісваць дамоў.

11 красавіка місія Сусьветнай арганізацыі здароўя на брыфінгу расказала пра вынікі вывучэньня сытуацыі ў Беларусі, заклікала да дадатковых захадаў дыстанцыяваньня і да скасаваньня масавых мерапрыемстваў, а таксама да «падрыхтоўкі да найгоршых сцэнароў».

На нарадзе зь міністрам аховы здароўя і шэрагам чыноўнікаў 13 красавіка Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг выказваньняў пра пандэмію каранавірусу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG