Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 на 18. Украіна і групоўкі «ДНР-ЛНР» пачалі абмен палоннымі, вызваленых чакае карантын па COVID-19


Абмен адбываецца ля горада Маёрска.
Абмен адбываецца ля горада Маёрска.

Пачаўся чарговы абмен затрыманымі на Данбасе, паведаміў Офіс прэзыдэнта Ўкраіны раніцай 16 красавіка.

«Украіна вяртае 19 затрыманых грамадзян на часова акупаваныя тэрыторыі. З улікам карантынных абмежаваньняў, якія дзейнічаюць у краіне, вызваленых украінцаў па вяртаньні адправяць на абавязковае назіраньне», — піша ўкраінскі бок.

Офіс прэзыдэнта заяўляе, што ўзаемнае вызваленьне затрыманых адбываецца ў межах фармату «ўсіх на ўсіх».

«Вядуцца перамовы аб вызваленьні ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў акупаваным Крыме і Расеі. Варта памятаць, што публікацыя ў СМІ імёнаў тых, каго Украіна спрабуе вярнуць, ускладняе працэс іх уключэньня ў сьпісы для вызваленьня», — гаворыцца ў паведамленьні.

Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады ў правах чалавека Людміла Дзянісава дадала, што абмен пачаўся «у першай лякацыі — КПВВ Маёрск».

«Вядома, карантынныя абмежаваньні істотна паўплывалі на перамоўны працэс. Ён быў цяжкі, — адзначыла амбудсмэн. — Але, як бачым, сумеснымі намаганьнямі ўсіх, хто ўдзельнічае ў гэтай важнай працы, спрацавалі. Нашыя грамадзяне будуць праходзіць абавязковае назіраньне ў спэцыяльна адведзеным для гэтага месцы. Яны будуць забясьпечаныя ўсім неабходным, у тым ліку мэдычным кантролем, харчаваньнем, адзеньнем і сродкамі сувязі».

Апошні абмен палоннымі паміж Украінай і групоўкамі «ДНР-ЛНР» адбыўся 29 сьнежня 2019 году. 81 украінец быў вызвалены зь непадкантрольнай Кіеву тэрыторыі: 76 зь іх вярнуліся на кантраляваную Украінай тэрыторыю, яшчэ пяцёра вырашылі застацца на тэрыторыі, кантраляванай расейскімі гібрыднымі войскамі. З тых 76 вызваленых 12 былі вайскоўцамі, 64 — мірнымі жыхарамі. Баевікам тады перадалі 124 чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG