Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвядуць візавыя санкцыі супраць краінаў, якія зацягваюць эвакуацыю


ЗША змогуць уводзіць візавыя санкцыі супраць краінаў, якія не вывозяць сваіх грамадзян ці зацягваюць працэс эвакуацыі падчас пандэміі каранавірусу.

Адпаведны дакумэнт падпісаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Абмежаваньні будуць адмяняцца, калі краіны адновяць вываз сваіх грамадзян, гаворыцца ў мэмарандуме.

Дакумэнт дзейнічае да канца году. Вашынгтон пакінуў за сабой права падаўжэньня тэрмінаў дзеяньня.

Расея на мінулым тыдні прыпыняла вываз сваіх грамадзян з-за мяжы, у тым ліку з ЗША. У прыватнасьці, быў адкладзены рэйс з Нью-Ёрку.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG