Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускаму блогеру прапанавалі за грошы перапошчваць расейскія тэлеграм-каналы з крытыкай Лукашэнкі


Такая прапанова паступіла блогеру пад нікам «Беларусь головного мозга». У Telegram у яго каля 118 тысяч падпісчыкаў.

Спачатку блогеру прапанавалі зрабіць перапост з канала кіраўніка пракрамлёўскага Цэнтру разьвіцьця рэгіянальнай палітыкі Ільлі Грашчанкова. У тым посьце крытыкаваўся падыход Аляксандра Лукашэнкі да змаганьня з пандэміяй каранавірусу.

Далей блогеру прапаноўвалася разьмясьціць пост, які расказвае пра будаўнікоў беларускай АЭС з Расеі, якія захварэлі на каранавірус. За яго разьмяшчэньне абяцалі заплаціць 60 000 расейскіх рублёў (каля 2000 беларускіх).

«Расейская сетка крамлёўскіх тэлеграм-каналаў усур’ёз узялася за Лукашэнку, — тлумачыць такія прапановы аўтар канала „Беларусь головного мозга“. — Хоць ён раней і рабіў выгляд, што не зьвяртае ўвагі на інтэрнэт, але год таму гэтыя паводзіны зьмяніліся. Ён ужо публічна рэагаваў на чуткі ад таго ж самага Нязыгара пра свой нібыта інсульт. Потым усё часьцей узгадваў і беларускія Telegram-каналы, асабліва Nexta. Цяпер жа мы бачым, як перад выбарамі інфармацыйны ціск з боку Расеі толькі нарастае. У расейцаў хапіла грошай зайсьці на ўкраінскі рынак Telegram і наствараць каналаў ці купіць некаторых адмінаў. У Беларусі ж пакуль у іх ня вельмі атрымліваецца, бо большасьць адмінаў вялікіх каналаў вельмі прабеларускія і ідэйныя».

Блогер расказаў пра прапанову ў сваім канале.

Ягоную рэакцыю на Telegram-канале «Восточное притворство» назвалі «правакацыяй, разьлічанай на стварэньне нэгатыўнага іміджу Расеі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG