Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя, Брытанія, Расея... Міністар здароўя расказаў, хто і адкуль завозіў каранавірус у Беларусь


Міністар здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік расказаў 9 красавіка, што з пачатку эпідэміі каранавірусу было толькі два выпадкі, калі вірус у Беларусь завозілі замежныя грамадзяне, піша БелаПАН.

Усе іншыя выпадкі завозу былі зьвязаныя з грамадзянамі Беларусі, якія вярталіся з-за мяжы. Самы першы выпадак, пра які паведамлялі ў Беларусі, быў зьвязаны са студэнтам БНТУ, які вярнуўся з Ірану. Таго студэнта выпісалі здаровым 12 сакавіка.

Паводле Караніка, закрываць мяжу для сваіх грамадзянаў «ніводная краіна ня можа сабе дазволіць», таму да такіх выпадкаў рыхтаваліся.

«І яны яшчэ будуць, бо частка беларускіх грамадзян па-ранейшаму знаходзіцца за межамі Беларусі, — дадаў Каранік. — Учора ўжо быў зарэгістраваны і зь Нью-Дэлі, і зь Лёндану, з Расеі выпадкі былі. Мы пастаянна бачым, што нашыя грамадзяне, якія вяртаюцца, маюць прыкметы інфікаваньня».

Міністар згадаў вынікі праверкі, якая паказала, што 15% грамадзян якія мусілі быць на самаізаляцыі, не былі на месцы рэгістрацыі. Гэта паказала, адзначыў ён, што «стаўленьне да самаізаляцыі ў часткі нашых грамадзян досыць легкадумнае». Ён нагадаў, што адзін інфікаваны беларус «даў 338 кантактаў першага ўзроўню»: сам ён — 91, а яшчэ 248 — ягоны сын.

9 красавіка было афіцыйна апублікавана рашэньне Савету міністраў аб правілах самаізаляцыі. Яны тычацца ня толькі хворых на COVID-19, але і людзей, якія прыбылі з «эпідэмічна неспрыяльных краін». За парушэньне правілаў абяцаюць адказнасьць «адпаведна заканадаўчым актам», але тыя акты толькі плянуюць прыняць.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG