Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі з пандэміяй візыт Лукашэнкі ў Латвію перанесьлі 


Рыга
Рыга

Заплянаваны раней афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію перанесены праз каранавірус. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».

Удакладняецца, што 24 сакавіка Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з латвійскім прэзыдэнтам Эгілсам Левітсам. Яны абмеркавалі праграму візыту, які, выказалі свой спадзеў абодва, адбудзецца пазьней. Таксама закранулі двухбаковую палітыку і эканоміку, тэму вяртаньня грамадзянаў ва ўмовах перакрыцьця межаў.

Візыт Лукашэнкі ў Рыгу быў заплянаваны на 3 красавіка. Гэтую дату назвалі падчас прыезду ў Менск прэм’ер-міністра Латвіі Крышʼяніса Карыньша.

Тады Лукашэнка прапанаваў кіраўніку ўраду Латвіі сур’ёзна пашырыць супрацоўніцтва, паколькі ў часы СССР эканамічныя сувязі дзьвюх краін былі моцнымі. Паводле яго, адрозна ад іншых балтыйскіх дзяржаў, фон супрацоўніцтва паміж Латвіяй і Беларусьсю «вельмі добры».

Лукашэнку ў 2018 і 2019 гадах ужо запрашалі ў Латвію, але ён там так і не пабываў за ўсе свае прэзыдэнцкія тэрміны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG