Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кнігу пра мастака і паэта Анемпадыстава напісалі 60 аўтараў. Збор грошай завяршаецца


Міхал Анемпадыстаў, 2015 год
Міхал Анемпадыстаў, 2015 год

На пляцоўцы Ulej.by завяршаецца збор сродкаў на выданьне кнігі «Простыя словы» пра Міхала Анемпадыстава — беларускага дызайнэра, мастака, фатографа, паэта, перакладчыка і публіцыста. З патрэбных 4900 рублёў сабрана пакуль звыш 3500.

За 25 рублёў прапануюць замовіць саму кнігу, за 10 кніг просяць 225 рублёў, за большыя сумы — кнігі з подпісамі аўтараў або лягатып спонсара на адмысловай старонцы кнігі, за 1800 рублёў — лягатып генэральнага спонсара на вокладцы.

Кнігу на 336 старонак памерам 21х21см хочуць выдаць накладам 500 асобнікаў.

Кніга была напісаная празь некалькі месяцаў пасьля сьмерці Міхала Анемпадыстава. Пра яго пісалі блізкія, знаёмыя і незнаёмцы — як пішуць на старонцы краўдфандынгу, «стваралі мапу выкшталцоных ценяў» мастака.

У кнізе сабраныя цікавыя і новыя факты пра Анемпадыстава, ягоныя вершы і песьні для «Народнага альбому» і гурту «Новае неба», раней не публікаваны сцэнар «Народнага альбому» для польскай тэлевізіі, унікальныя фатаздымкі і «магічная мапа» Анемпадыстава, а таксама ўспаміны пра яго больш як 60 людзей.

У ліку аўтраў Натальля Агарэлышава, Фелікс Аксёнцаў, Валянцін Акудовіч, Тацяна Амеліна, Галіна Антошына, Уладзімер Арлоў, Надзея Артымовіч, Сяргей Ахрамовіч, Вольга Бабкова, Ігар Бабкоў, Зьміцер Бартосік, Кася Бохан, Сяргей Будкін, Тацяна Вадалажская, Ганна Валынец, Надзея Вішнеўская, Лявон Вольскі, Вінцук Вячорка, Франак Вячорка, Любоў Гаўрылюк, Цэзары Галіньскі, Адам Глобус, Павал Дарохін, Алег Дашкевіч, Вольга Дашук, Віктар Асьлюк, Сяргей Дубавец, Максім Жбанкоў, Уладзімер Зайчанка, Андрэй Занеўскі, Клайвс Земдзега, Каймар Ягер, Тацяна Зінчанка, Павал Казанэцкі, Кася Камоцкая, Ганна Кандрацюк, Максім Капран, Мікола Кацук, Севярын Квяткоўскі, Яланта Кільян, Уладзімер Колас, Віктар Корзун, Сьвятлана Курс, Ірына Мацкевіч, Уладзімер Мацкевіч,Тацяна Нядбай, Дзьмітры Падбярэзскі, Аляксандар Памідораў, Слава Ракіцкі, Дзяніс Раманюк, Павал Семчанка, Андрэй Строцаў, Дзьмітры Строцаў, Ягор Сурскі, Андрусь Такінданг, Андрэй Хадановіч, Алег Хаменка, Сяргей Харэўскі, Лена Центый, Віктар Шалкевіч, Віктар Шніп.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG