Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#StayHome: дактары запусьцілі флэшмоб, у якім заклікаюць заставацца дома


Плякат у Барсэлёне з заклікам заставацца дома, 14 сакавіка 2020
Плякат у Барсэлёне з заклікам заставацца дома, 14 сакавіка 2020

Дактары з Малайзіі запусьцілі ў сацыяльных сетках флэшмоб #StayHome са слоганам «Я працую дзеля цябе, застанься дома дзеля мяне». Яны фатаграфуюцца ў халатах і мэдычных масках і заклікаюць усіх заставацца дома з салідарнасьці да лекараў падчас пандэміі каранавірусу.

Ініцыятар флэшмобу – малайзійскі доктар Джы Цік Шэнга, які апублікаваў сумесны з калегамі здымак з заклікам заставацца дома.

«Мы працуем дзеля цябе і тваёй краіны. Шчыра вашыя, работнікі шпіталяў. Мы таксама можам быць вашымі мужамі, жонкамі, дзецьмі, сваякамі або суседзямі. Так што, малайцы, зрабіце правільную справу і застаньцеся дома. Каб мы змаглі выратаваць крытычна хворых», – просяць дактары Малайзіі.

«Далучаемся! Проста каб трохі разагнаць наш смутак, хе-хе. Мы сумуем па нашых сем'ях, так што дапамажыце нам крыху, га? Атрымлівайце асалоду ад карантыну і працы з дому, каб эпідэмія COVID-19 скончылася раней, чым мы думаем. Дзякуй!», – заклікаюць у малайскім шпіталі.

«Мы застаёмся тут для вас. Калі ласка, заставайцеся дома для нас!», – просяць нямецкія дактары.

«Глядзець, як малайцы клапоцяцца адно пра аднаго, цудоўна. Няхай гэты крызіс выявіць у малайцаў найлепшае, а ня горшае. Клапаціцеся адно пра аднаго»

Грузінскія мэдыкі паведамляюць: «Мы застаёмся на працы для вас! Калі ласка, заставайцеся дома для нас! STOPCOVID-19»

«Мы застаёмся тут для вас, калі ласка, заставайцеся для нас дома!», – далучаюцца да флэшмобу ўкраінскія дактары.

«Мы знаходзімся тут дзеля вас, застаньцеся дзеля нас дома», – далучаюцца ў нямецкім Дусэльдорфе.

«Тэрміновае паведамленьне ад каманды анэстэзіёлягаў»

«Мы на працы дзеля вас. Заставайцеся дома дзеля нас»

«Мы дзяжурым у шпіталі для вас. Заставайцеся дома для нас»

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG