Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сустрэчы OPEC у Вене партнэры не дасягнулі згоды


Міністар энэргетыкі Савудаўскай Арабіі прынц Абдулазіз бін Салман Аль-Сауд і міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак падчас сёньняшняга паседжаньня ў Вене.
Міністар энэргетыкі Савудаўскай Арабіі прынц Абдулазіз бін Салман Аль-Сауд і міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак падчас сёньняшняга паседжаньня ў Вене.

Краіны-экспарцёры нафты правялі ў Вене сустрэчу ў пытаньнях скарачэньня здабычы нафты. Пасяджэньне прадстаўнікоў Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (OPEC) і «саюзных краін» ( OPEC+), сярод якіх і Расея, завяршылася без дамоўленасьцяў.

Расея выбірае чакальную пазыцыю, Сырыя настойвае на неабходнасьці скарачэньня здабычы нафты. Цэны нафты працягваюць падаць, паведамляе FXstreet, у сувязі з пагрозай нізкага попыту з прычыны каранавіруса.

Напярэдадні, у чацьвер, 5 сакавіка, краіны OPEC пацьвердзілі гатоўнасьць дадаткова скараціць здабычу на паўтара мільёна барэляў у суткі. Паўмільёна барэляў з гэтага аб’ёму павінны былі ўзяць на сябе Расея і іншыя краіны, якія не ўваходзяць у картэль, інфармуе РБК. Але высокапастаўлены крыніца Reuters і крыніцы ТАСС паведамілі, што ўлады Расеі ня маюць намеру зноў ісьці на скарачэньне здабычы.

Сусьветныя цэны на нафтапрадукты падаюць у сувязі са зьніжэньнем цэн на сырую нафту ніжэй за ўзровень $ 42.50. Гэта самы нізкі цэнавы паказьнік зь сярэдзіны 2017 году.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 1 сакавіка назваў цяперашні ўзровень цэн на нафту «прымальным», даючы знак экспарцёрам нафты, што на маючай адбыцца ў Вене сустрэчы расейскі бок гатовы абмеркаваць скарачэньне паставак з прычыны скарачэньня попыту на рынках. Тады Пуцін таксама заявіў, што Расея разглядае будучую ў Вене сустрэчу групы OPEC+ як «інструмэнт для забесьпячэньня доўгатэрміновай стабільнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG