Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гульнара Карымава прапанавала ўладам Узбэкістану $686 млн у абмен на свабоду


Гульнара Карымава
Гульнара Карымава

Гульнара Карымава прапанавала ўладам Узбэкістану $ 686 млн у абмен на свабоду Напярэдадні ў сеціве зьявіўся ліст старэйшай дачкі першага прэзыдэнта Ўзбэкістану Гульнары Карымавай, якая адбывае турэмны тэрмін.

Ліст адрасаваны цяперашняму кіраўніку дзяржавы Шаўкату Мірзіёеву. Ён быў апублікаваны ў Інстаграме яе дачкі Іман, якая жыве ў Лёндане. Старонку Іман Карымавай вядзе група прафэсійных адвакатаў.

У лісьце Гульнара Карымава зьвяртаецца да прэзыдэнта як «да чалавека, якога яна асабіста ведае шмат-шмат гадоў». Скардзіцца на бясконцыя пераезды з адной турмы ў другую і бесьперапынныя крымінальныя справы. Як адзначае Карымава, нягледзячы на канфіскацыю маёмасьці на агульную кошт $ 1,2 млрд, якая належала ёй і яе дзецям яны не былі залічаны ў лік пагашэньня «нанесенай матэрыяльнай шкоды».

«Я таксама, дзеля захаваньня сям’і і здароўя, пры правільных умовах, гатовая адмовіцца ад любых прэтэнзій на адзіныя грашовыя сродкі — пакінутыя ў нашай сямʼі і замарожаныя ў Швайцарыі пасьля прыняцьця „спрошчанай працэдуры закрыцця справы“, то бок без публічнага суда, з перадачай на карысьць дзяржавы 686 млн даляраў ЗША», — піша ў лісьце на імя прэзыдэнта Ўзбэкістана Гульнара Карымава.

Яна дадае, што "ад правільнага падыходу да гэтага пытаньня можа выйграць таксама дзяржава.

У 2017 годзе, пасьля сьмерці Іслама Карымава, яго старэйшую дачку Гульнару Карымаву асудзілі ва Ўзбэкістане на 10 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы яе вінаватай ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, крадзяжах, вымагальніцтве і зьнішчэньні дакумэнтацыі афшорных кампаній.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG