Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар фінансаў расказаў, якім будзе заробак у бюджэтнай сфэры Беларусі


Беларускія грошы
Беларускія грошы

Узровень заробку ў бюджэтнай сфэры ў 2020 годзе будзе складаць 80% ад сярэдняга па краіне, паведаміў міністар фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч.

Паводле чыноўніка, летась ведамства адшукала дадатковыя рэсурсы, каб ад верасьня можна было падвысіць заробак працаўнікам бюджэтнай сфэры.

«У бюджэце адшукалі 160 млн рублёў, — спасылаецца на міністра БелТА. — Гэтыя рэсурсы накіравалі ў вобласьці для выплаты заработнай платы і прафінансавалі выдаткі рэспубліканскага бюджэту. Зь верасьня па сьнежань сярэдні заробак у бюджэтным сэктары быў на ўзроўні 80% ад сярэднерэспубліканскага. Гэта азначае, што мэтавы паказьнік, вызначаны кіраўніком дзяржавы, выкананы».

Максім Ермаловіч заявіў, што ў 2020 годзе гэты паказьнік таксама будзе выконвацца: неабходныя рэсурсы на выплату заработнай платы прадугледжаныя ў каштарысах бюджэтных арганізацый. Суадносіны 80% да сярэдняй па эканоміцы будзуць забясьпечаныя, запэўніў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG