Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На аграрнай выставе ў Маскве канфіскавалі беларускую малочную прадукцыю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амаль 630 кг беларускага малака і малочных прадуктаў канфіскаваў Рассельгаснагляд на міжнароднай выставе «Продэкспа-2020», якая праходзіць у Маскве 10-14 лютага.

Паводле Рассельгаснагляду, беларускае малако і малочную прадукцыю на выставе «Продэкспа-2020» агульнай вагой 628 кг канфіскавалі праз тое, што яна «паступіла на выставу без праходжаньня вэтэрынарнага кантролю на мяжы».

Прадукты зьнялі з экспанаваньня, забаранілі іх дэгустацыю і продаж. Рассельгаснагляд прыняў рашэньне аб ізаляваным захоўваньні беларускай прадукцыі, пазьней яе зьнішчаць пад кантролем дзяржаўнай вэтслужбы Маскоўскай вобласьці.

На сайце выставы пазначаныя 78 удзельнікаў зь Беларусі. Малочную прадукцыю зьбіраліся прадставіць 15 зь іх, у тым ліку «Бабушкина крынка» (Магілёў), «Гама смаку» (Клецак), «Гродфуд» (Горадня), «Мілкавіта» (Гомель), «Малочны гасцінец» (Менск), «Малочны сьвет» (Горадня), Рагачоўскі малочна-кансэрвавы комбінат, «Савушкин продукт» (Берасьце), Слуцкі сыраробны камбінат, Тураўскі малочны камбінат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG