Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя адказала на ажыятаж вакол мэдыцынскіх масак. І нагадала, як імі карыстацца


У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі заявілі, што кантралююць наяўнасьць у аптэках мэдыцынскіх масак і што цяпер беларускія кампаніі выпускаюць больш за 100 тысяч масак на дзень.

Паводле Мінздароўя, штодня на гандлёвых складах мэдыцынскіх гандлёвых прадпрыемстваў Беларусі «ў наяўнасьці больш за 1,5 мільёна мэдыцынскіх масак розных вытворцаў».

Таксама ў міністэрстве падкрэсьліваюць, што «нашэньне маскі — гэта дадатковая крыніца засьцярогі; на вуліцы магчымасьць таго, што на чалавека трапіць часьцінка, заражаная вірусам, мінімальная», а вось у месцах масавага збору людзей «можна пры жаданьні надзяваць маску».

У Мінздароўя нагадалі і як правільна насіць мэдыцынскія маскі:

  • сярэдні час выкарыстаньня мэдыцынскай маскі — 2-3 гадзіны;
  • насіць іх больш эфэктыўна людзям, якія захварэлі, каб не распаўсюджваць інфэкцыю;
  • пры нашэньні маскі нельга курыць, есьці ці піць, ссунуўшы яе ў бок: гэта зводзіць усе спробы абараніцца да нуля.

У міністэрстве падкрэсьліваюць, што «правілы асабістай гігіены значна больш эфэктыўныя, чым нашэньне маскі», ды і «неабходнасьці ў масавым скупляньні масак у беларусаў няма, бо выпадкаў завозу каранавіруса ў краіну не зафіксавана».

Напярэдадні ў сацыяльных сетках зьявілася інфармацыя пра тое, што ў беларускіх аптэках сталі масава скупляць мэдыцынскія маскі ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса ў Кітаі. Інфармацыю пацьвердзілі Свабодзе адразу ў некалькіх менскіх аптэках.

Павышаны попыт на маскі пачаўся 29 студзеня. Як паведамілі Свабодзе, на аптэчных аптовых складах запасаў мэдыцынскіх масак амаль не засталося. У некалькіх менскіх аптэках маскі скончыліся, фармацэўты казалі, што прыходзілі людзі і скуплялі рэшткі. Але ў бальшыні сталічных аптэк маскі ў продажы ёсьць.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG